Перайсці да зместу

Шанхай Мастэрс 2008 (снукер)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шанхай Мастэрс 2008
Сезон 2008/2009
Тэрміны 29 верасня — 5 кастрычніка 2008
Арэна Шанхайская гранд-сцэна
Горад Шанхай
Краіна Кітай
Арганізацыя WPBSA
Спонсар Roewe
Фармат Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £282,000
Прызавыя пераможцы £52,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл
Фінал
Пераможца Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн
Фіналіст Сцяг Англіі Роні О’Саліван
Лік 10:8
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 39
Колькасць матчаў 37
Найвышэйшая серыя 147 (Джэймі Коўп)
(кваліфікацыя: 130 (Лі Спік))
←2007Шанхай Мастэрс2009→
Снукерны сезон 2008/2009
←Трафей Паўночнай Ірландыі Гран-пры→

Шанхай Мастэрс 2008 (англ.: Shanghai Masters 2008, таксама вядомы як Roewe Shanghai Masters 2008 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 29 верасня па 5 кастрычніка 2008 года на шанхайскай гранд-сцэне, у Шанхаі, Кітай. Турнір стаў другім розыгрышам Шанхай Мастэрс, які праходзіць штогод з 2007 года. Кампанія Roewe упершыню спансіравала Шанхай Мастэрс. Прызавы фонд турніру склаў £282,000 (на £32,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £52,000 атрымаў пераможца (на £4,000 больш, чым у мінулым годзе).

Прызавыя грошы

[правіць | правіць зыходнік]

Кампанія Roewe упершыню спансіравала Шанхай Мастэрс. Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £32,000 і склаў £282,000, стаўшы рэкордным прызавым фондам гэтага турніру. Таксама на £4,000 больш у параўнанні з розыгрышам 2007 года атрымаў пераможца турніру — £52,000.

Дасягненне Прызавыя
Пераможца
£52,000
Фіналіст
£25,000
Паўфіналісты
£12,500
Чвэрцьфіналісты
£6,725
1/8 фіналу
£5,000
1/16 фіналу
£3,450
1/24 фіналу
£2,050
1/32 фіналу
£1,400
Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі
£500
Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі
£2,000
Максімальны брэйк у кваліфікацыі
£1,000
Максімальны брэйк у асноўнай стадыі
£20,000
Агульны прызавы фонд
£282,000

Рэйтынгавыя ачкі

[правіць | правіць зыходнік]

Шанхай Мастэрс 2008 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на іншых турнірах, акрамя трох найбуйнейшых (Гран-пры, чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету). Пераможца турніру атрымаў 5000 рэйтынгавых ачкоў. Пры гэтым за перамогі на Гран-пры, чэмпіянаце Вялікабрытаніі і чэмпіянаце свету снукерысты атрымлівалі 6250, 7500 і 10000 адпаведна.

Дасягненне Ачкі Ачкі (СГ)[a]
Пераможца
5000
Фіналіст
4000
Паўфіналісты
3200
Чвэрцьфіналісты
2500
1/8 фіналу
1900
1/16 фіналу
1400
700
1/24 фіналу (квал.)
1150
575
1/32 фіналу (квал.)
900
450
1/40 фіналу (квал.)
650
325
1/48 фіналу (квал.)
400
200


Уайлдкард раўнд

[правіць | правіць зыходнік]

Сем кітайскіх аматараў атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: Чжан Аньда, Ах Булацзян, Сяа Гадун, Лі Янь, Лі Юань, Юй Дэлу і Цаа Сіньлун. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць семярых выпадковых гульцоў з самымі нізкімі нумарамі пасеву, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Рыкі Уолдэна, Джада Трампа, Джымі Уайта, Энтані Хэмілтана, Эндзі Хікса, Тома Форда і Сцюарта Пэтмана.

Першы гулец Лік Другі гулец
Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 5-0 Сцяг Кітая Чжан Аньда
Сцяг Англіі Джад Трамп 5-4 Сцяг Кітая Ах Булацзян
Сцяг Англіі Джымі Уайт 5-2 Сцяг Кітая Сяа Гадун
Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан 5-1 Сцяг Кітая Лі Янь
Сцяг Англіі Эндзі Хікс 5-1 Сцяг Кітая Лі Юань
Сцяг Англіі Том Форд 5-4 Сцяг Кітая Юй Дэлу
Сцяг Англіі Сцюарт Пэтман 5-1 Сцяг Кітая Цаа Сіньлун

Асноўная сетка

[правіць | правіць зыходнік]
  Першы раўнд
да 5 перамог
Другі раўнд
да 5 перамог
Чвэрцьфіналы
да 5 перамог
Паўфіналы
да 6 перамог
Фінал
да 10 перамог
                                               
1  Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 4  
 Сцяг Англіі Стыў Дэвіс 5  
   Сцяг Англіі Стыў Дэвіс 5  
   Сцяг Англіі Дэйв Харальд 4  
12  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 3
 Сцяг Англіі Дэйв Харальд 5  
   Сцяг Англіі Стыў Дэвіс 2  
   Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 5  
11  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 5  
 Сцяг Ірландыі Фергал О’Браен 2  
  11  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 4
   Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 5  
7  Сцяг Шатландыі Стывен Хендры 4
 Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 5  
   Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 6  
  5  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 4  
5  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 5  
 Сцяг Англіі Джад Трамп 1  
  5  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 5
  16  Сцяг Англіі Марк Кінг 0  
16  Сцяг Англіі Марк Кінг 5
 Сцяг Англіі Джымі Уайт 4  
  5  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 5
  15  Сцяг Ганконга Марка Фу 3  
15  Сцяг Ганконга Марка Фу 5  
 Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан 2  
  15  Сцяг Ганконга Марка Фу 5
   Сцяг Англіі Эндзі Хікс 2  
4  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 1
 Сцяг Англіі Эндзі Хікс 5  
 Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 10
2  Сцяг Англіі Роні О’Саліван 8
3  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 5  
 Сцяг Англіі Бары Хокінс 3  
  3  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 5  
   Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 3  
10  Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 3
 Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 5  
  3  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 5  
  9  Сцяг Уэльса Раян Дэй 4  
9  Сцяг Уэльса Раян Дэй 5  
 Сцяг Кітая Лян Вэньбо 0  
  9  Сцяг Уэльса Раян Дэй 5
  6  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 2  
6  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 5
 Сцяг Англіі Том Форд 4  
  3  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 5
  2  Сцяг Англіі Роні О’Саліван 6  
8  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 2  
 Сцяг Уэльса Марк Уільямс 5  
   Сцяг Уэльса Марк Уільямс 5
   Сцяг Англіі Джэймі Коўп 2  
14  Сцяг Шатландыі Грэм Дот А
 Сцяг Англіі Джэймі Коўп П  
   Сцяг Уэльса Марк Уільямс 3
  2  Сцяг Англіі Роні О’Саліван 5  
13  Сцяг Англіі Джо Пэры 5  
 Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 1  
  13  Сцяг Англіі Джо Пэры 3
  2  Сцяг Англіі Роні О’Саліван 5  
2  Сцяг Англіі Роні О’Саліван 5
 Сцяг Англіі Сцюарт Пэтман 2  

У пачатку сезона 2008/2009 Рыкі Уолдэн перамог на турніры Six-red Snooker International па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, перайграўшы ў фінальным паядынку Сцюарта Бінэма з лікам 8:3, а таксама дайшоў да паўфіналу прафесійна-аматарскага турніру Пол Хантэр Класік, дзе саступіў Шону Мёрфі з лікам 2:3. На першым рэйтынгавым турніры сезона, Трафеі Паўночнай Ірландыі, Уолдэн саступіў у 1/24 фіналу будучаму фіналісту Дэйву Харальду з лікам 2:5. Для Роні О’Салівана фінал Шанхай Мастэрс стаў другім рэйтынгавым фіналам у сезоне пасля перамогі на Трафеі Паўночнай Ірландыі, дзе ў фінале ён перайграў Дэйва Харальда з лікам 9:3. Такім чынам, О'Саліван выйшаў у трэці фінал рэйтынгавых турніраў запар (з чэмпіянату свету 2008 года).

Фінал Шанхай Мастэрс 2008 стаў першым выпадкам у гісторыі турніру, калі ў вырашальным паядынку гулялі два англічаніны, і другім запар, калі ў фінале гулялі прадстаўнікі адной краіны (у 2007 годзе ў фінале сустрэліся валійскія снукерысты).

Для 25-гадовага Уолдэна фінал Шанхай Мастэрс стаў першым рэйтынгавым фіналам у кар'еры. Да гэтага яго найлепшым дасягненнем рэйтынгавага ўзроўню была чвэрцьфінальная стадыя, да якой ён дайшоў на адкрытым чэмпіянаце Кітая 2005 года, дзе саступіў Стывену Хендры з лікам 0:5. У прафесійнай кар'еры Роні О’Салівана гэты фінал стаў 31-м на рэйтынгавых турнірах, з якіх да гэтага ён выйграў 21 тытул, 9 разоў саступіўшы ў вырашальных паядынках.

Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Тэры Камільеры.
Шанхайская гранд-сцэна, Шанхай, Кітай, 5 кастрычніка 2008.
Рыкі Уолдэн
Сцяг Англіі Англія
10–8 Роні О’Саліван (2)
Сцяг Англіі Англія
Дзённая сесія: 0–88, 61–47, 113–20 (74), 99–4 (94), 22–86 (58), 0–95 (64), 1–87 (87), 77–38 (56), 0–78 (78)
Вячэрняя сесія: 104–0 (95), 5–122 (108), 78–21, 65–25, 16–82 (82), 73–23 (59), 84–4, 30–66, 105–11 (105)
105 Найвышэйшая серыя 108
1 Соценныя серыі 1
6 Серыі 50+ 6
  1. Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.